24 красавiка 2024, Серада, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі слыхавы апарат вартасцю адзін даляр

1
Навукоўцы стварылі слыхавы апарат вартасцю адзін даляр
ФОТА: CRAIG BROMLEY

Слыхавы апарат сілкуецца ад звычайнай батарэйкі.

Даследнікі з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі распрацавалі індывідуальны слыхавы апарат, агульны кошт кампанентаў якога не перасягае аднаго даляра (не больш за тры рублі). Прылада мае адкрыты зыходны код і корпус, які надрукаваны на 3D-прынтары. Даследаванне апублікаванае ў часопісе PLOS ONE, паведамляе «Популярная механика».

Ідэя стварэння даступнага слыхавога апарата належыць дацэнту Тэхналагічнага інстытута Джорджыі Сааду Бгамлу (Saad Bhamla). Свой праект ён назваў LoCHAid.

Даследчыкі выкарыстоўвалі ў прыладзе танныя электронныя фільтры для рэгулявання параметраў чашчыні, а не лічбавыя сігнальныя працэсары. Слыхавы апарат сілкуецца ад звычайнай батарэйкі тыпу AA, і яго, паводле слоў навукоўцаў, можа сабраць у хатніх варунках амаль кожны чалавек. З мінусаў: сярэдні тэрмін дзейнасці LoCHAid - толькі паўтара года, і памеры прылады трохі перавышаюць памеры дарагіх апаратаў.

Суполка засяродзілася толькі на страце слыху ў старасці, каб спрасціць канструкцыю прылады за кошт звужэння дыяпазону ўзмацнення гукавой чашчыні. LoCHAid - не такі магутны, як шмат якія дарагія слыхавыя апараты, але навукоўцы спадзяюцца, што іхняя прылада істотна спросціць жыццё шмат каму з паджылых людзей.

Цяпер суполка плануе стварыць больш кампактную і надзейную прыладу, вартасць якой будзе ўжо сем даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках