20 красавiка 2024, Субота, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карпянкоў, якога павінны выдаць міжнароднаму трыбуналу, прызнаўся ў злачынстве»

74
«Карпянкоў, якога павінны выдаць міжнароднаму трыбуналу, прызнаўся ў злачынстве»
ФОТА: TUT.BY

У вялікім свеце для Лукашэнкі ўсё скончылася.

Вось гэты запіс - прыклад таго, чаму я думаю, што колькі б Лукашэнка не тузаўся, ягоная ўлада рэальна скончылася, піша расейскі эканаміст Канстанцін Сонін у «Фэйсбуку».

У вялікім свеце для Лукашэнкі ўсё скончылася.

Але вось гэты запіс - на ім намесніка міністра МУС Мікалай Карпянкоў, адзін з тых, хто павінен быць выдадзены міжнароднаму трыбуналу ў Беларусі за злачынствы супраць грамадзян - дае прызнальныя сведчанні. Прамова бандыцкага памочніка такая быццам другарадныя персанажы «Хроснага бацькі» ўмеюць гаварыць. І вось гэта - і такія выступы, і ідыёцкая мітусня Лукашэнкі з аўтаматам, і ягоныя выказванні - гэта забіла ўладу Лукашэнкі яшчэ мацней, чым прызнанне Ціханоўскай у свеце.

Ніхто больш не бачыць прэзідэнта на экране тэлевізара. Усе бачаць някемлівага і дурнога бандыта ў пінжаку. Бачаць, што ягонае атачэнне цалкам складаецца з тых, каму месца ў турме. Вось запіс - вакол Лукашэнкі такія ж бандыты, як быццам з фільмаў пра 90-я. Беларускі 2020 год паказаў усім сапраўднае аблічча - і немагчыма ўявіць, што ёсць хтосьці, каму гэтае аблічча падабаецца. Бандытаў можна баяцца, але немагчыма паважаць.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках