25 красавiка 2024, Чацвер, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Ноўтбук спікеркі Палаты прадстаўнікоў маглі скрасці для перадачы Расеі

16
Politico: Ноўтбук спікеркі Палаты прадстаўнікоў маглі скрасці для перадачы Расеі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
APPLEINSIDER.RU

Справу расследуе ФБР.

ФБР расследуе доказы таго, што жанчына, якая ўвайшла ў Капітолій 6 студзеня, скрала ноўтбук ці цвёрды дыск з офіса спікеркі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі, і мела намер прадаць яго Службе знешняй выведкі Расеі, піша "Люстэрка тыдня. Украіна" са спасылкай на часопіс Politico.

Раней паведамлялася, што ФБР вывучае замежны след пры штурме Капітолія прыхільнікамі прэзідэнта Дональда Трампа.

Дзіўнае сцвярджэнне, якое, як падкрэсліла ФБР, яшчэ расследуецца, трапіла ў апісанне крымінальнай справы супраць Райлі Джун Вільямс, жанчыны з Пенсільваніі, якую заўважылі на запісах каля офіса Пэласі падчас штурму Капітолія 6 студзеня.

Адзначаецца, што пакуль невядома, ці атрымалася ў ФБР затрымаць жанчыну.

Падобна на тое, што Вільямс уцякла. Паводле словаў мясцовых супрацоўнікаў праваахоўных органаў у Харысбургу, маці шуканай заявіла, што Вільямс запакавала торбу і пайшла з дому, сказаўшы маці, што яна з'едзе на пару тыдняў. Вільямс, як сцвярджаецца, не расказала маці ніякай інфармацыі, куды яна збіралася з'ехаць.

Паводле паказанняў пад прысягай, сведка, які гутарыў з уладамі, сцвярджаў, што бачыў відэа, на якім Вільямс "забірае ноўтбук ці цвёрды дыск з офіса спікеркі Пэласі". Сведка нумар 1 заявіў, што "Вільямс хацела адправіць кампутарную прыладу сябру ў Расеі, які потым планаваў прадаць прыладу службе знешняй выведкі Расеі", – адзначыў агент. "Паводле словаў [сведкі 1], перадача кампутарнай прылады ў Расею з невядомых прычынаў пацярпела крах, і ў Вільямс да гэтага часу ёсць кампутарная прылада або яна ўжо знішчыла яе".

"Гэтая справа застаецца пад следствам", – сказаў агент.

Цяпер Вільямс высунутыя абвінавачванні ў пранікненні ў будынак з абмежаваным доступам і парушэнні грамадскага парадку за яе дзеянні ўнутры Капітолія.

Агент, які вядзе гэтую справу, таксама гутарыў з супрацоўнікамі праваахоўных органаў у Харысбургу, якія нядаўна размаўлялі з бацькамі Вільямс. Маці Вільямс 11 студзеня падала заяву пра падазроных асобаў супраць чалавека, якога ФБР назвала "сведка 1". Гэты сведка апісаны як былы рамантычны партнёр падазраванай.

Пакуль прысутнічалі мясцовыя афіцэры, маці Вільямс патэлефанавала ёй праз відэасувязь, і афіцэры бачылі, што яна была апранутая ў карычневую куртку, якая адпавядала той, у якой яе заўважылі на відэа, зробленым падчас беспарадкаў 6 студзеня.

Афіцэры з Харысбурга таксама пагутарылі з бацькам Вільямс, які сказаў, што ён паехаў з ёй у Вашынгтон на акцыі пратэсту, але яны разышліся на дзень, пакуль яна была з сябрамі, пасля чаго яны разам вярнуліся дадому.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках