29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэмакратычны свет вас не кіне!»

1
«Дэмакратычны свет вас не кіне!»

Аўстрыйскія палітыкі выказваюцца аб перанясенні чэмпіянату свету ў хакеі.

Два чальцы Аўстрыйскага парламента Янік Шэці і Хельмут Брандштэтар напісалі супольны ліст Міністэрству спорту і Міністэрству замежных спраў Аўстрыі, дзе яны заклікаюць перанесці чэмпіянат свету ў хакеі з Менска, паведамляе выданне ZackZack (пераклад - Charter97.org).

У лісце яны паказалі на шматлікія парушэнні правоў чалавека і збіццё мірных грамадзян.

- Не можа так быць, каб нацыянальныя каманды змагаліся за медалі, а прыгнечанаму насельніцтву даводзіцца люта змагацца за свае асноўныя правы, - гаворыцца ў лісце.

Палітыкі заклікаюць «бараніць асноўныя еўрапейскія каштоўнасці і нейтралітэт спорту, заняць выразную пазіцыю на міжнародным узроўні супраць правядзення чэмпіянату свету ў хакеі з шайбай у Беларусі ў 2021 годзе і канструктыўна ўдзельнічаць у пошуку альтэрнатывы».

«Дэмакратычны свет не кіне вас!»

Былы дэпутат Еўрапарламента і экспэрт што да Беларусі Ёзэф Вайдэнхольцэр дэманструе салідарнасць з народам Беларусі і выказваецца на карысць байкоту чэмпіянату свету ў хакеі:

- Больш за пяць месяцаў людзі ў Беларусі штодня пратэстуюць супраць дыктатара Лукашэнкі, якога яны вінавацяць у масавых фальсіфікацыі на выбарах. Нягледзячы на празмернае ўжыванне сілы і турэмнае зняволенне, яны не здаюцца. У пасляваеннай еўрапейскай гісторыі гэты мірны пратэст, які ўзначальваецца адважнымі жанчынамі усіх узростаў і сацыяльных слаёў, з'яўляецца беспрэцэдэнтным, - кажа былы палітык.

Ёзэф Вайдэнхольцэр мяркуе, што байкот матчаў чэмпіянату свету ў хакеі ў Беларусі - важны сігнал для адважных людзей краіны: «Дэмакратычны свет вас не кіне!».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках