ФІФА адхіліла ўсе прэтэнзіі АБФФ да Шкурына
10- 18.01.2021, 16:11
- 28,392
Футбаліст адмовіўся выступаць за нацыянальную каманду за рэжымам Лукашэнкі.
Як стала вядома tribuna.com, ФІФА адхіліла ўсе прэтэнзіі АБФФ да нападніка ЦСКА Іллі Шкурына.
Раней паведамлялася, што АБФФ накіроўвала ў Дысцыплінарны камітэт УЕФА запыт, у якім прасіла ўжыць санкцыі да Іллі Шкурына за не з’яўленне ў моладзевую нацыянальную каманду Беларусі на матчы кваліфікацыйнага раунду чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў і Партугаліі ў верасні 2020 года.
Нагадаем, 15 жніўня Шкурын заявіў, што адмаўляецца гуляць за нацыянальную каманду за рэжымам Лукашэнкі.
У снежні футбаліст падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Пасля чаго быў выключаны з нацыянальнай каманды Беларусі і пазбаўлены льготы ў адтэрміноўцы вайсковай службы.
Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў заяўляў, што Шкурын не меў права адмовіцца прыязджаць у нацыянальную каманду.