19 красавiка 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусы - рака, якая спрабуе пераадолець і разбурыць плаціну, што замінае яе плыні»

1
«Беларусы - рака, якая спрабуе пераадолець і разбурыць плаціну, што замінае яе плыні»
ФОТА: УЛАДЗІМІР ЦВІРКА

Рэсурс рэжыму амаль вычарпаны.

Чытач тэлеграм-канала «Баста» параўнаў беларусаў з ракой, якая спрабуе пераадолець і разбурыць плаціну, што замінае яе плыні:

- Прыгадваючы жнівень месяц, перад вачыма стаіць карціна людской ракі, такой жа бясконцай як наш Днепр або Нёман. Нашы беларускія рэкі спакойныя, як і людзі.

Але вось на шляху пачалі будаваць плаціну, і рака прыпыніла сваю натуральную плынь. У прыродзе, калі рэчышча перагароджваюць плацінай, пачынаецца ўздым вады, і тут як той казаў ідзе барацьба, хто каго пераможа. Прырода ці будаўнікі.

У нашым выпадку рэсурс будаўнікоў, як і матэрыял, вельмі абмежаваны, і цяпер амаль вычарпаны.

А вада ўсё прыбывае! Тут цяпер усё залежыць ад таго, які напор створыць рака, наколькі моцныя яе прытокі. І тут два варыянты або плаціна дасць расколіну і ўсё змые, або вада падымецца на столькі, што пераадолее плаціну, і цяпер няважна, з чаго яна была выбудаваная, бо яна будзе пад вадой!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках