23 красавiка 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 дзён

22
Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 дзён
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Суд над расейскім палітыкам прайшоў у АУС у Хімках.

Апазіцыянера Аляксея Навальнага, які ўчора вярнуўся ў Расею з Нямеччыны, дзе лячыўся пасля атручвання, суд адправіў пад варту на 30 дзён на запыт Федэральнай службы выканання пакаранняў. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Вадзім Кобзеў, паведамляе «Радыё Свабода».

Суд прайшоў проста ў будынку АУС у Хімках, куды Навальнага напярэдадні вечарам даставілі з аэрапорта «Шарамеццева». Пра суд ні Навальнаму, ні ягонаму адвакатам загадзя не паведамілі. Адвакатаў пусцілі толькі на суд, да гэтага ім не давалі зайсці ў будынак.

Ва ўправе МУС Маскоўскай вобласці ўжо пасля пачатку суда заявілі, што прычынай яго правядзення ў АВД стала адсутнасць у Навальнага вынікаў тэсту на каранавірусную інфекцыю. Паводле дзейных правілаў, у тых, хто прыбывае з-за мяжы, ёсць 72 гадзіны, каб здаць гэты тэст.

У мэтах забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі доступ у памяшканне, дзе праходзіць судовае паседжанне, абмежаваны.

Каля будынка АУС сабралася больш за сто прыхільнікаў Навальнага, а таксама журналісты, якіх не пусцілі ўнутр, хоць працэс быў абвешчаны галосным і адкрытым.

У залю пусцілі толькі здымачную групу Life і тэлеканала «Расія».

Навальны заявіў пра тое, што адбываецца, як пра беззаконне, асабліва здзівіўшыся таму, што суд прайшоў у фармаце выязнога паседжання.

Навальны ў «зале суда» ў АУС
фота: Kira Yarmush/twitter
Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках