26 красавiка 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар, які сказаў праўду Качанавай, пазбавіўся пасады галоўнага інфекцыяніста Менска

30
Лекар, які сказаў праўду Качанавай, пазбавіўся пасады галоўнага інфекцыяніста Менска
ЛЕКАР МІКІТА САЛАВЕЙ
ФОТА: TUT.BY

Мікіта Салавей застаецца дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.

Лекар Мікіта Салавей больш не галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама. На гэтай пасадзе ён быў са снежня 2016 года. Салавей застаецца дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.

Пра тое, што Мікіта Салавей больш не займае пасаду галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста Менска, tut.by паведамілі чытачы.

- Гэта праўда. З сённяшняга дня галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Святаслаў Алегавіч Вяльгін, - адказаў tut.by Мікіта Уладзіміравіч.

У лістападзе Мікіта Салавей па пунктах патлумачыў кіраўніцы Савета рэспублікі Наталлі Качанавай, што не задавальняе сёння медыкаў, а менавіта: беззаконне і гвалт сілавых структур у дачыненні да мірных грамадзян, імітацыя выбараў, хлусня пра ўсё і на ўсіх узроўнях, адлічэнні студэнтаў медыцынскіх ВНУ і не толькі, затрыманні, збіццё, арышты, звальненні медыкаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках