28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС G7 заклікалі неадкладна вызваліць Навальнага

3
Кіраўнікі МЗС G7 заклікалі неадкладна вызваліць Навальнага
фота: reuters

Палітык павінен выйсці на волю без усякіх умоў.

Міністры замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі) і кіраўнік замежнапалітычнай установы ЕЗ Жазэп Барэль заклікалі расейскія ўлады "неадкладна і без усялякіх умоў" вызваліць Аляксея Навальнага і ўсіх затрыманых на акцыях 23 студзеня.

Міністры асудзілі "палітычна матываваны" арышт Навальнага і заклікалі расейскія ўлады пільнавацца сваіх міжнародных абавязанняў і выконваць правы чалавека.

"Вельмі сумна, што спадар Навальны знаходзіцца пад вартай паводле абвінавачвання, якое яшчэ ў 2017 годзе было прызнанае Еўрапейскім судом правоў чалавека неправамерным і відавочна неабгрунтаваным", - гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі МЗС краін "Вялікай сямёркі" і кіраўнік дыпламатыі ЕЗ зноў заклікалі Маскву правесці расследаванне і "падаць пераканаўчае тлумачэнне выкарыстання хімічнай зброі на тэрыторыі РФ" пасля атручвання Аляксея Навальнага нервова-паралітычным рэчывам групы "Навічок", нагадаўшы, што Расея далучылася да Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі.

Міністры таксама выказалі глыбокую занепакоенасць "затрыманнямі тысяч мірных пратэстоўцаў і журналістаў" на акцыях 23 студзеня ў падтрымку Навальнага. Гэта паказвае, наколькі ў Расеі "звужаецца прастора" для "апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, абаронцаў правоў чалавека і незалежнай прэсы". Яны заклікалі расейскія ўлады "вызваліць тых, хто 23 студзеня быў адвольна затрыманы за ажыццяўленне свайго права на мірныя сходы".

23 студзеня па ўсёй Расеі прайшла хваля масавых пратэстаў у падтрымку Аляксея Навальнага, затрыманага адразу пасля вяртання на радзіму з Нямеччыны, дзе ён праходзіў лячэнне пасля атручвання "Навічком" у Расеі. Навальнага затрымалі 17 студзеня на патрабаванні ФСВП, якая мяркуе, што палітык парушыў умовы выпрабавальнага тэрміну паводле прысуду ў так званай справе "Іў Рашэ". На наступны дзень суд у Хімках адправіў яго ў СІЗА на 30 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках