19 красавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пратэсты нанеслі Лукашэнку наймацнейшую псіхалагічную траўму»

19
«Пратэсты нанеслі Лукашэнку наймацнейшую псіхалагічную траўму»
ФОТА: EPA

Але вясна можа стаць для дыктатара яшчэ большым шокам.

Пажаданні, якія прагучалі з вуснаў Лукашэнкі пры прызначэнні новых кіраўнікоў 26 студзеня, былі вельмі красамоўныя, піша палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Відавочна, што пры дапамозе новых кадраў ён разлічвае зрабіць больш жорсткай дзяржаўную палітыку ў розных сферах, канчаткова здушыць палітычны пратэст.

Пратэсты пасля выбараў 2020 года, мяркуючы з усяго, нанеслі Лукашэнку наймацнейшую псіхалагічную траўму. Цяпер да канца свайго кіравання ён будзе імкнуцца трымаць краіну падмарожанай.

Але краіна моцна змянілася за мінулы год.

«Аблудных», як называе Лукашэнка тую частку грамадства, якая не прымае яго, стала вельмі шмат. Не факт, што іх настрой на перамены ўдасца перамалоць. Многае пакажа ўжо блізкая вясна.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках