19 красавiка 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эйсмант таксама была на плошчы Перамен»: раскрытыя новыя падрабязнасці забойства Рамана Бандарэнкі

62
«Эйсмант таксама была на плошчы Перамен»: раскрытыя новыя падрабязнасці забойства Рамана Бандарэнкі

Названы імёны ўсіх супрацоўнікаў СОБРа і АМАПу, якія ўдзельнічалі ў злачынстве.

Ініцыятыва BYPOL, што аб'ядноўвае сілавікоў, якія выступілі супраць рэжыму, апублікавала вынікі ўласнай папярэдняй праверкі паводле факту смерці Рамана Бандарэнка і раскрыла новыя падрабязнасці пра забойства Рамана. У сваім папярэднім расследаванні BYPOL распавядае, што адбывалася з Раманам пасля таго, як яго павезлі з плошчы Перамен на бусе, у якім стане яго даставілі ў РУУС, называе новыя імёны ўдзельнікаў групы «неабыякавых грамадзян», якія ў той вечар прыехалі зрэзаць БЧБ-стужачкі на плошчу Перамен.

Як сцвярджае BYPOL, у той вечар на серабрыстым бусе, які павёз Рамана, перасоўваліся супрацоўнікі спецыяльнага атрада хуткага рэагавання. Рамана затрымалі а 22:19, але ў Цэнтральнае РУУС, якое знаходзіцца ўсяго за 750 метраў, яго прывезлі толькі а 22.58 і ўжо супрацоўнікі АМАПу. Яны занеслі Рамана ў будынак, трымаючы яго за рукі і за ногі, і паведамілі аператыўна-дзяжурнай службе РУУС, што ён знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Пасля гэтага байцы АМАП імгненна пакінулі будынак РУУС.

«Стан Рамана да гэтага моманту быў вельмі цяжкім: ён не мог самастойна перамяшчацца і не быў даступны да размовы. Паводле атрыманай інфармацыі з нашых кампетэнтных крыніц, калі супрацоўнікі АМАП кінулі яго пад назіральнае акно аператыўнага дзяжурнага ў памяшканні дзяжурнай часткі, ён мог рабіць толькі некантраляваныя рухі - «тузацца», - піша ў сваёй справаздачы BYPOL.

Пасля гэтага Раману выклікалі «хуткую» праз «моцнае алкагольнае ап'яненне», але ў працэсе чакання высветлілі, што Бандарэнка, хутчэй за ўсё, не п'яны. «Не ў алкагольным? Не, алкаголем не пахне наогул!», - адказаў на пытанне дыспетчара СМП супрацоўнік РУУС, які тэлефанаваў туды ўжо трэці раз, калі Раман пачаў страчваць прытомнасць.

BYPOL падрабязна апісвае стан Рамана пры паступленні ў лякарню і прычыну яго смерці. Яны пацвердзілі ўжо раней вядомую інфармацыю і дадалі некаторыя падрабязнасці.

Акрамя таго, BYPOL раскрыў імёны новых удзельнікаў падзей на плошчы Перамен. Паводле іх інфармацыі, акрамя Баскава і Шакуты, там таксама прысутнічалі:

Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Лукашэнкі (яе знаходжанне на плошчы пацвярджаецца геалакацыяй нумара ейнага мабільнага тэлефона),

Ганна Эйсмант, сястра мужа Наталлі Эйсмант, вядучая спартыўных навін на праграмах Белтэлерадыёкампаніі (яе знаходжанне на плошчы Перамен таксама пацвярджаецца звесткамі пра месцазнаходжанне ейнага мабільнага тэлефона ў зоне дзеяння сотавага рэтранслятара, размешчанага паблізу месца здарэння),

Павел Волчак, чалец хакейнай каманды Лукашэнкі (у пацвярджэнне ягонага ўдзелу прыкладаем білінг ягонага нумару мабільнага тэлефона),

Жанэта Волчак, жонка Паўла, псіхолаг (у пацвярджэннеейнага ўдзелу прыкладаем білінг ейнага нумару мабільнага тэлефона).

BYPOL называе імёны і супрацоўнікаў СОБРа і АМАПу.

Прачытаць поўны тэкст вынікаў праверкі вы можаце тут.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках