20 красавiка 2024, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія гатова падтрымаць кандыдатуру Украіны на ўступленне ў ЕЗ, але ёсць умова

1
Латвія гатова падтрымаць кандыдатуру Украіны на ўступленне ў ЕЗ, але ёсць умова

Эдгарс Рынкевічс падтрымлівае еўрапейскі шлях Кіева.

У выпадку падачы Украінай заяўкі на сяброўства ў ЕЗ і выканання ёю неабходнай падрыхтоўчай работы Латвія будзе гатова падтрымаць такую заяўку.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс у інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе» ў каментары абяцання прэзідэнта Літвы падтрымаць заяўку Украіны на сяброўства ў ЕЗ.

«Я не хачу адкрываць спаборніцтвы заявамі з нашымі братамі і сёстрамі з Літвы. Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць еўрапейскі шлях і Украіны, і Грузіі, і Малдовы. Мы мяркуем, што канец гэтага шляху - сяброўства ў ЕЗ», - сказаў ён.

«Калі заяўка на сяброўства будзе пададзеная і калі мы ўбачым, што Украіна правяла дастатковую падрыхтоўчую працу, то я думаю, што мы таксама падтрымаем кандыдатуру Украіны», - адзначыў Рынкевічс.

Аднак, з ягоных слоў, яшчэ вельмі шмат трэба зрабіць, каб нават дайсці да пункту падачы заяўкі на сяброўства і атрымання анкеты для ўступлення ў ЕЗ.

«Для гэтага вам трэба яшчэ добра падрыхтавацца. Ёсць шмат досыць жорсткіх і непрыемных рэформаў, якія павінны правесці ў краіне, што прэтэндуе на сяброўства», - заявіў латвійскі міністр.

«Не буду ўтойваць, што пытанне гатоўнасці да сяброўства для нас - гэта не толькі рэформы. Гэта не Exel-табліца, дзе вы проста пішаце аб прыняцці неабходных законаў. Для нас вельмі важна, каб кандыдаты не толькі на словах, але і на практыцы выконвалі патрабаванні аб адпаведнасці іх рэальнай палітыкі замежнапалітычнаму курсу на ЕЗ», - растлумачыў ён.

У той жа час, дадаў Рынкевічс, нават пасля атрымання статусу краіны-кандыдата ёсць магчымасць не толькі ісці наперад, але і падаць уніз.

«На жаль, ёсць некаторыя кандыдаты, дзе мы бачым не прагрэс, а рэгрэс. Я думаю, што ў такіх выпадках у латвійскага парламента было б шмат сумневаў, і магчымасць ратыфікацыі чаленства такіх краін апынулася б пад пытаннем», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках