24 красавiка 2024, Серада, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах беларусы масава здымаюць аўтамабілі з уліку

7
У рэгіёнах беларусы масава здымаюць аўтамабілі з уліку
ФОТА: KRAJ.BY

Аўтамабілі здымаюць з уліку, каб не плаціць транспартны падатак.

З 1 студзеня ў Беларусі ўвялі транспартны падатак. Яго павінны выплачваць усе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваныя ў базе ДАІ МУС. Падатак трэба плаціць усім, хто з'яўляецца аўтаўладальнікам згодна базы ДАІ, нават калі яго аўто ўжо даўно непрыдатнае для язды. Падатковая пачне налічваць плату з ліпеня. У рэгіянальных МРЭА ДАІ патроху нарастае ажыятаж.

Нагадаем, аўтаўладальнікі пачнуць паўнавартасна плаціць транспартны падатак з 2022 года. Не пазней за 15 снежня гэтага года трэба ўнесці авансавы плацёж: 29 рублёў для аўто, 20 рублёў - для матацыклаў, прычэпаў, прычэпаў-лецічаў.

«Сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам летась толькі па Маладзечанскім раёне з уліку знята на 500 адзінак аўтатранспарту больш», - цытуе Кraj.by начальніка МРЭА ДАІ Маладзечанскага РАУС Уладзіміра Мумрыкова.

Партал прыводзіць некалькі характэрных прыкладаў.

Пётр купіў у 2000 годзе прычэп «БелАЗ», пакарыстаўся ім некалькі месяцаў і прадаў без пераафармлення. Сёння мужчына прыехаў з сябрам у ДАІ і выпадкова спытаў пра свой прычэп. Выявілася, што ён усё яшчэ лічыцца за ім і трэба плаціць падатак. Таму мужчына будзе пісаць заяву на зняцце з уліку, хоць упэўнены, што ён ужо даўно дзесьці згніў.

Вячаслаў прыехаў напісаць заяву на BMW-518 1985 года выпуску, які набыў у Польшчы ў 1997 годзе. Аўтамабіль ён прадаў па даверанасці, не перааформіўшы на новага ўладальніка. Мужчына ведае, што аўтамабіль такога года выпуску не абкладаецца транспартным падаткам. Але наважыў сябе падстрахаваць: «У нашай дзяржаве сёння кажуць, што не бяруць транспартны падатак, а заўтра скажуць, што бяруць. Таму ад гэтага хламу трэба пазбавіцца». Ніякіх дакументаў на аўтамабіль з сабой у мужчыны не было. Пасля таго, як ён падаў толькі пашпарт, яму выдалі бланк заявы і лісток з рэквізітамі па аплаце. Згодна з дакументам трэба зрабіць два плацяжы: за кампутарныя паслугі - 1 руб. 16 кап., за афармленне заявы - 2 руб. 32 кап. Пасля зняцця аўтамабіля з уліку машыну можна прадаць ці ўтылізаваць на ААТ «Белвторчермет».

У ДАІ нагадалі правілы «класічнага» зняцця машыны з уліку і распавялі, як варта дзейнічаць паводле спрошчанай схемы (яе ўвялі нядаўна).

Неабходна з'явіцца ў МРЭА. Пры сабе трэба мець тэхпашпарт і нумары. Калі з якіх-небудзь прычын дакумента або рэгістрацыйных знакаў у чалавека ўжо няма, ён піша заяву, у якой указвае прычыны іх адсутнасці. Калі аўтамабільныя нумары згубленыя, то іх уносяць у базу вышуку рэгістрацыйных знакаў, каб імі ніхто не скарыстаўся. Далей жыхар піша заяву на ўтылізацыю ТС.

Калі ў чалавека няма ні дакументаў, ні нумароў і транспарту даўно няма, ён піша тлумачэнне і заяву на ўтылізацыю. Мы правяраем, ці страхаваў гэты аўтамабіль за апошнія тры гады і ці не трапляў ў базу ДАІ. Калі аўтамабіль нідзе не значыўся, выносіцца адміністрацыйнае рашэнне аб зняцці аўтатранспарту з уліку як утылізаванага. Калі ж аўтамабіль прайшоў па адной з баз звестак, то чалавек павінен чакаць пасля гэтага часу (даты траплення ў базу) тры гады, каб яго можна было утылізаваць, і плаціць транспартны падатак. Так як аўтамабіль эксплуатуецца і грамадзянін лічыцца яго ўласнікам згодна базы ДАІ МУС.

Пры продажы без належнага пераафармлення ў ДАІ чалавек павінен плаціць за аўтамабіль транспартны падатак. Да прыкладу, вы прадалі аўтамабіль у Гарадзенскую вобласць без пераафармлення. З яго новым уладальнікам вы не маеце зносін і страцілі яго кантакты. Чалавек можа звярнуцца ў ДАІ па дапамогу, але падаць аўтамабіль у вышук немагчыма. Бо няма складу злачынства, а менавіта не была пададзеная заява аб згоне, і падставы для распачынання крымінальнай справы няма. Зыходзячы з гэтага, ДАІ можа дапамагчы чалавеку ў пошуку, толькі калі аўтамабіль трапляў у базу і там ёсць інфармацыя пра яго.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках