24 красавiка 2024, Серада, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія адмовілася ад паставак расейскай вакцыны супраць каранавіруса

5
Чэхія адмовілася ад паставак расейскай вакцыны супраць каранавіруса

У краіне больш не стаіць пытанне прымянення расейскага прэпарата.

Чэхія адмовілася ад паставак расейскай вакцыны супраць каранавіруса «Спутнік V» на фоне скандалу аб датычнасці расейскіх спецслужбаў да выбухаў на складзе боепрыпасаў у Врбеціцэ. Пра гэта заявіў в.а. кіраўніка МЗС Чэхіі Ян Гамачак, ягоныя словы прыводзіць выданне Lidovky.cz.

Гамачак пагадзіўся са сцвярджэннем дарадцы прэзідэнта Чэхіі Рамана Прымулы пра тое, што ў краіне больш не стаіць пытанне прымянення расейскага прэпарата. «Адзіная опцыя - засяродзіцца на вакцынах, якія прайшлі праверку і адобраны EMA (Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў)», - заявіў чыноўнік.

18 красавіка Масква абвясціла персонамі нон грата 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі. Гэта былі захады ў адказ за высылку з Чэхіі 18 расейскіх дыпламатаў на дзень раней. Іх падазраюць у працы на расейскія спецслужбы, якія Прага лічыць датычнымі да выбухаў у Врбеціцэ ў 2014 годзе. Акрамя таго, Чэхія абвясціла ў вышук расейцаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Сцвярджаецца, што яны знаходзіліся на месцы выбуху на складзе ў Врбеціцэ ў кастрычніку 2014 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках