29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выжылыя ў тэракце ў Беслане распачалі галадоўку салідарнасці з Навальным

Выжылыя ў тэракце ў Беслане распачалі галадоўку салідарнасці з Навальным

Аляксей Навальны абвясціў галадоўку ў калоніі 31 сакавіка.

Сустаршыня грамадскага камітэта «Голас Беслана» Эла Кесаева і яшчэ чатыры пацярпелых падчас захопу закладнікаў у Беслане - Земфіра Цірыхова, Барыс Ільін, Зарына Кесаева і Заміра Какаева - абвясцілі галадоўку ў знак салідарнасці з Аляксеем Навальным. Пра гэта Кесаева распавяла «Новой газете».

З яе слоў, калі здароўе Навальнага ў крытычным стане, «немагчыма заставацца ў баку».

«Мы вельмі за яго перажываем. Сітуацыя такая, што мы бачым: чалавека ўзялі ў закладнікі і дабіваюць яго. Нашы дзеці таксама былі ў закладніках у 2004 годзе. Тады іх не выратавалі. І мы прайшлі сотні судоў, каб зразумець, што судоў у Расеі няма», - сказала Кесаева.

Яна дадала, што пасля тэракту пацярпелыя папярэджвалі, што беспакаранасць спародзіць новыя злачынствы, аднак многія людзі тады гэтага не разумелі, а Навальны, уважае Кесаева, «паказаў, што не трэба баяцца, што трэба змагацца».

«Маўчаць - гэта значыць здраджваць самім сабе, будучыні сваіх дзяцей», - рэзюмавала яна.

Раней, нагадаем, былы прафесар ВШЭ і МДУ Мікалай Фармозаў стварыў у сацсетках групу «Галадоўка салідарнасці з Аляксеем Навальным» і сам абвясціў галадоўку. Цяпер, мяркуючы са звестак на старонцы, да акцыі далучылася больш за 60 чалавек.

Нагадаем, палітык Аляксей Навальны, абвясціў галадоўку ў калоніі 31 сакавіка з патрабаваннем дапусціць да яго цывільнага лекара. Апазіцыянер скардзіўся на моцныя болі ў спіне, праз якія ў яго адымалася нага. Аднак медыкаў з волі да яго так і не дапусцілі, а яго самога шпіталізавалі з падазрэннем на сухоты.

Апублікаваныя яго лекарам вынікі аналізаў сведчаць пра нырачную недастатковасць і праблемы з сэрцам. Разам з тым ФСВП называе стан апазіцыянера здавальняючым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках