20 красавiка 2024, Субота, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраш: Хлопцы, якія ваявалі ў 2014-2015 гадах, гатовыя вярнуцца ў строй

7
Яраш: Хлопцы, якія ваявалі ў 2014-2015 гадах, гатовыя вярнуцца ў строй
ДЗМІТРЫЙ ЯРАШ
ФОТА: АПОСТРОФ

Цяпер расейцам будзе ў дзясяткі разоў больш складана.

Украінскія добраахвотнікі, якія маюць баявой досвед, у выпадку чарговага нападу расейскіх акупантаў гатовыя зноў вярнуцца ў строй. Пра гэта ў інтэрв'ю «Обозревателю» заявіў былы лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш.

«[Цяпер расейцам будзе больш складана] у дзясяткі разоў. Па-за ўсякім сумневам. Людзі, якія ведаюць, што такое вайна - гэта наш вялікі рэзерв. Нават падрыхтоўка да мабілізацыйных мерапрыемстваў што да Украінскага добраахвотніцкага войска гэта паказвае. Тэлефоны нашых штабоў, камандзіраў падраздзяленняў -«чырвоныя» проста. Тыя хлопцы, якія ваявалі ў 2014-2015 гадах, хлопцы, якіх мы ўжо гадамі і не бачылі - яны ўсе гатовыя ў любы момант вярнуцца ў строй. Артылерысты. Мінамётчыкі. Снайперы. Я нават здзіўлены такому масаваму водгуку людзей на пагрозу, якая цяпер адбываецца. А гэта людзі з баявым досведам», - падкрэсліў Яраш.

Ён адзначыў, што ўкраінскае грамадства павінна быць гатовае да таго, што войска можа панесці істотныя страты.

«Безумоўна, гэта будзе зусім іншая вайна для расейцаў, чым у 2014 годзе. Калі маса неабстраляных, непадрыхтаваных, не экіпіяваных, не ўзброеных людзей супрацьстаяла іх нашэсцю тады... Я выдатна разумею: мы вытрымаем удар. Будуць страты з нашага боку - і немаленькія. І грамадства павінна быць да гэтага гатова. Але калі за кожнага нашага загінулага героя мы будзем забіраць дзясятак жыццяў тых «оркаў», што прыйшлі і яшчэ будуць прыходзіць ва Украіну, мы ўчынім ім такія страты, якія зробяць немагчымым іх прасоўванне па нашай зямлі», - заявіў Яраш.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках