24 красавiка 2024, Серада, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі ўлады прапануюць скараціць тэрыторыю амбасады Расеі

1
У Чэхіі ўлады прапануюць скараціць тэрыторыю амбасады Расеі
ПАСОЛЬСТВА РАСЕІ Ў ПРАЗЕ
ФОТА: KROKODYL VIA WIKIPEDIA

У Чэхіі заявілі, што «праз 53 гады акупацыя часткі Стромаўкі з боку РФ павінна завяршыцца».

У Чэхіі магістрат заклікаў урад абмеркаваць з Расеяй змены плошчы тэрыторыі пасольства гэтай краіны.

Пра гэта паведамляе «Радио Свобода».

Улады чэшскай сталіцы прапанавалі, каб дыпмісія вярнула частку тэрыторыі парка Стромаўка, якая адышла амбасадзе ў 1968 годзе, пасля ўварвання войскаў Варшаўскай дамовы.

«Праз 53 гады акупацыя часткі Стромаўкі з боку Расейскай Федэрацыі павінна нарэшце завяршыцца», - напісаў стараста раёна Прага-7 Ян Чыжынскі ў Twitter.

Пражскі магістрат таксама хоча скараціць колькасць парковачных месцаў амбасады, удакладняе Lidovky.cz.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як напярэдадні ўлады Чэхіі заявілі пра магчымае дачыненне расейскіх спецслужбаў да выбуху на тэрыторыі склада боепрыпасаў у вёсцы Врбецыцэ ў кастрычніку 2014 года.

Аднак міністр унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачак заявіў, што расейскія спецслужбы не планавалі ўчыніць выбух боепрыпасаў на складзе ў Врбецыцэ ў 2014 годзе.

17 красавіка Чэхія заявіла пра высылку 18 расейскіх дыпламатаў, звязаных з расейскімі спецслужбамі. Прычынай такіх захадаў стала падазрэнне ў датычнасці Галоўнага ўпраўлення Генштаба Расеі да выбухаў складоў боепрыпасаў у Врбецыцэ ў 2014 годзе.

Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук двух чалавек, якія ў кастрычніку 2014 года заехалі ў краіну з пашпартамі грамадзян Расеі на імёны Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава і прабылі там пяць дзён да першага выбуху ў Врбецыцэ.

А яны, паводле звестак брытанскіх спецслужбаў, датычныя да атручвання Навічком былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў сакавіку 2018 года ў брытанскім Солсберы.

Журналісты-следчыя з Bellingcat высветлілі, што «Пятроў» і «Башыраў» з'яўляюцца супрацоўнікамі падраздзялення №29155 ГРУ Аляксандрам Мішкіным і Анатолем Чапігам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках