У Менску будуць рабіць прышчэпкі ад COVID-19 на прадпрыемствах
10- 19.04.2021, 20:35
- 5,130
Пра гэта заявіў старшыня Менгарвыканкама.
У сталіцы прышчэпкі ад COVID-19 будуць рабіць прама на прадпрыемствах. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на старшыню гарвыканкама.
Прышчапляць ад каранавіруса працоўныя калектывы ў сталіцы будуць з выездам на прадпрыемствы. Такая праца ўжо праводзіцца, піша Менгарвыканкам.
На думку «мэра» Менска Уладзіміра Кухарава, такі спосаб для буйных калектываў будзе больш зручным, чым накіроўванне работнікаў у прывівачныя кабінеты гарадскіх паліклінік.