25 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазітыў беларускай барацьбы

Пазітыў беларускай барацьбы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: «НАША НІВА»

Трэба нарошчваць ціск з усіх бакоў і ўсё будзе яшчэ больш аптымістычна.

- Асноўны пазітыў ад усіх апошніх навін, што ўсё што мы рабілі, выдатна працуе, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!»

І мірныя шэсці, і знешні ціск, і навіны ў тэлеграм, і начныя маршы, і шарыкі ў небе, і вершы, і песні, і культурныя падзеі, і спартоўцы, і ўся тая разнастайнасць, што праходзіць штодня. Інакш бы на тым баку не трэба было ўсё больш пыхкаць, спрабуючы прыдумаць чарговую брыдоту пазначаючы белае чорным.

І ўсе гэтыя інфармацыйныя ўкіды, кожны раз усё з больш сюррэалістычнымі сюжэтамі, толькі даказваюць бездапаможнасць рэжыму, немагчымасць што-небудзь змяніць.

Так што трэба проста працягваць у тым жа духу, нарошчваючы ціск з усіх бакоў і будзе ўсё яшчэ больш аптымістычна!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках