29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жывецца проста жахліва»: Крымчане ў эфіры «Эхо Москвы» паскардзіліся на анэксію

31
«Жывецца проста жахліва»: Крымчане ў эфіры «Эхо Москвы» паскардзіліся на анэксію

Вядоўцы эфіру, нягледзячы на скаргі крымчан, запэўнівалі, што на паўвостраве «ўсё добра».

Журналісты расейскага радыё «Эхо Москвы» правялі эфір, у якім прапанавалі крымчанам расказаць, як ім жывецца пасля анэксіі паўвострава Расеяй. Амаль усе людзі, якія тэлефанавалі, казалі, што пры Украіне было лепш, скардзіліся на цэны і ўзмацненне жорсткасці заканадаўства, а «рэферэндум» называлі прафанацыяй, паведамляе gordonua.com.

Эфір адбыўся яшчэ 1 сакавіка, аднак увагу на яго звярнуў карыстальнік Facebook Андрэй Найкрашчый 16 красавіка.

«Жывецца проста жахліва, і мы нічога з гэтым не зможам зрабіць. Справа ў тым, што галасаванне, як вы ведаеце, вунь тое ў 2014 годзе, гэта была чыстая прафанацыя, ніхто не хадзіў галасаваць, я як мясцовы жыхар вам гэта кажу. На шчасце, пакуль не было пандэміі, я была ў Піцеры, а вось цяпер цэлы год пражыла ў Ялце. Я вам хачу сказаць, што гэта проста бясчынства. Раскрадаецца ўсё», - заявіла жыхарка Ялты Дар'я.

З ейных слоў, сталі больш жорсткімі законы і цяпер у Крыме звычайным грамадзянам вельмі складана ўзаконіць нейкую будоўлю ці ўчастак зямлі.

Таксама жанчына паскардзілася, што на многія рэчы кошты ў Крыме вышэйшыя за маскоўскія: «Дапусцім, вы робіце рамонт і вам трэба плітку нейкую, дзверы. Сюды вязецца ўся некандыцыя, тая, якая ў вас ці за бесцань прадаецца, ці ўвогуле бракуецца, ніхто не купляе. Сюды яна прывозіцца па шалёных цэнах».

На пытанне вядучых, ці галасавала крымчанка ў 2014 годзе на рэферэндуме, яна адказала, што не і ніхто наогул не хадзіў.

«Тыя дзяўчаты, якія працавалі на выбарчых участках, якія хацелі зарабіць, яны дзяліліся ўражаннямі, што гэта ўсё была прафанацыя, ніхто не хадзіў галасаваць», - адзначыла яна.

Калі ў жанчыны спыталі, якой яна бачыць сваю будучыню, тая адказала, што не застанецца ў Крыме. На думку Дар'і, пры Украіне было лепш.

Яна таксама адзначыла, што 90% жыхароў Крыма - украінцы: «У сэнсе прыналежнасці да гэтай нацыі. Колькі тут расейцаў? Вельмі мала, тут у асноўным усе ўкраінцы, дагэтуль размаўляем на ўкраінскай мове паміж сабой, нейкія словы праскокваюць».

Далей адбыўся такі дыялог:

- А бандэраўцы? - спытаў вядоўца.

- У нас гэтага няма.

- Так таму што [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін своечасова Крым адабраў і бандэраўцы не даехалі, - намагаў вядоўца.

- Ды навошта ім гэта трэба, ніхто б сюды не паехаў, якое глупства. Заходняй Украіны ім досыць побач з Польшчай, навошта ім сюды ехаць?

Пасля ў эфір патэлефанаваў слухач Аляксандр з Екацярынбурга, ён распавёў, што апошнія пяць гадоў жыве ў Крыме ў сям'і дачкі, а да гэтага шмат гадоў ездзіў у Крым. На пытанне, які Крым лепш, ён адказаў, што, безумоўна, украінскі.

«Расея велізарная краіна, у ёй 89-90 рэгіёнаў. Ёсць цэнтральныя, ёсць перыферыйныя. Украіна - нешта там у 18 разоў меншая за Расею. Крым ва Украіне таксама быў перыферыйным рэгіёнам, але, разумееце, ад Кіева да Сімферопаля адлегласць, як ад Масквы да Растова... То бок Крым, апынуўшыся ў складзе Расеі, стаў далей ад цэнтра кіравання. Гэта яшчэ вялікая правінцыя, чым яна была, калі была, ва ўкраінскіх рэаліях... Крым цяпер абвальваецца ў самы закарэлы, застойны «савок» , - адзначыў ён.

Затым патэлефанаваў Руслан і сказаў, што ён з Керчы і на паўвостраве стала «архікепска». Ён, як і першая суразмоўніца вядоўцы, заявіў, што не галасаваў на так званым рэферэндуме: «Працоўных месцаў няма, беспрацоўе вырасла афіцыйна паводле статыстыкі ў дзевяць разоў... Кошты вялікія ў параўнанні з узроўнем заробку. Нейкія ёгурты - 70-100 руб., 300 руб. за кілаграм памідораў, кураціна - 200 руб. і вышэй».

Нягледзячы на скаргі ўсіх тых, хто тэлефанаваў, самі вядоўцы заявілі, што ў Крыме цяпер «усё добра», бо там «пабудавалі дарогу, пабудавалі мост, энэргазабеспячэнне». Разам з тым яны адзначылі наяўнасць праблемы з вадой на паўвостраве.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках