27 красавiка 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц заявіў, што Украіна і шэраг краін абмяркоўваюць мірныя дамоўленасці

12
Шольц заявіў, што Украіна і шэраг краін абмяркоўваюць мірныя дамоўленасці

Канцлер Нямеччыны расказаў, на якім узроўні ідуць перамовы.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што шэраг краін, уключаючы Украіну, зараз абмяркоўваюць на ўзроўні дарадцаў пытанні бяспекі, "якую форму можа прыняць нешта, што прывядзе да мірнага працэсу".

Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю Märkische Allgemeine Zeitung.

Ён таксама адзначыў, што ініцыятывы аб пасрэдніцтве былі заўсёды, нагадаўшы, што адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расея і Украіна вялі перамовы непасрэдна паміж сабой, аднак тады яны праваліліся, паколькі краіна-агрэсарка выкарыстоўвала іх толькі як нагоду для таго, каб перакінуць свае войскі на усход для вялікага наступу.

Шольц дадаў, што пасля таго, як свет убачыў ваенныя злачынствы расейскіх акупантаў на Кіеўшчыне, масавыя забойствы ў Бучы і Ірпені, гэта "пазбавіла перамовы ўсялякай асновы".

Таксама, паводле слоў канцлера Нямеччыны, праз некаторы час адбылося абмеркаванне збожжавай угоды, перамовы аб бяспецы на Запарожскай АЭС і абмен палоннымі.

“Але дазвольце мне дакладна заявіць: мір магчымы ў кожны час. Пуцін проста павінен спыніць сваю варварскую вайну і вывесці свае войскі”, - падкрэсліў Шольц.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках