28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ папярэдзіла беларусаў пра «асаблівы кантроль» на дарогах

4
ДАІ папярэдзіла беларусаў пра «асаблівы кантроль» на дарогах

Дзе выставяць спецыяльныя патрулі?

ДАІ Беларусі абвясціла аб будучых мерапрыемствах на дарогах і вуліцах краіны на выхадных. Пад кантроль надумалі ўзяць месцы святкавання Вялікадня і вялікай колькасці людзей. Але і гэта яшчэ не ўсё.

Тым часам, ужо 29 сакавіка па ўсёй краіне аб'явілі адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай “Рух згодна з правіламі — аснова бяспекі!”. У ведамстве папярэдзілі, што 29, а яшчэ 30 і 31 сакавіка пад "узмоцненым кантролем" сродкі персанальнай мабільнасці (электраскутэры, электронасамакаты і г.д.), ровары і матацыклы.

У ДАІ расказалі, што прычынай такой увагі стала тое, што кожны год рэзкае павелічэнне колькасці ДТЗ з удзелам матацыклаў назіраюць менавіта ў пачатку цёплага сезона.

“Да цяжкіх наступстваў прыводзіць язда без шалома, кіраванне без пасведчання або ў стане ап'янення, перавозка пасажыраў звыш прадугледжанай колькасці. Летась з удзелам матацыклістаў здзейснена 350 ДТЗ, у якіх 41 чалавек загінуў і 245 атрымалі раненні”, - падзяліліся статыстыкай у Дзяржаўтаінспекцыі.

Там рэкамендавалі кіроўцам ўсіх тыпаў транспарту быць вельмі ўважлівымі ў патоку транспартных сродкаў, якіх у цёплыя вясновыя дні стане больш.

“Выбірайце бяспечную хуткасць руху з улікам канкрэтнай дарожнай абстаноўкі, адмоўцеся ад неабдуманых перастановак з паласы ў паласу, абгонаў, апярэджанняў і рэзкіх гамаванняў. Забяспечце бяспечную перавозку дзяцей і прышпіліце ўсіх, хто знаходзіцца ў аўтамабілі”, - заклікалі ў ДАІ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках