27 красавiка 2024, Субота, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На папулярным курорце Тайланда расейскага турыста давялося супакойваць электрашокерам

11
На папулярным курорце Тайланда расейскага турыста давялося супакойваць электрашокерам

Дэбашыр збіў замежніка і накінуўся на паліцыянта.

Праваахоўнікі тайландскай курортнай выспы Пхукет заклікалі турыстаў кантраляваць сябе падчас ужывання алкаголю. А ўсё праз бойку з удзелам расейца, які зладзіў разборку на папулярным пляжы Карон, ударыўшы замежніка.

Як піша obozrevatel.com са спасылкай на расейскія прапагандысцкія СМІ, спробы мясцовых супакоіць грамадзяніна РФ не ўвянчаліся поспехам. Не дапамагло нават умяшанне паліцыі: аднаму з вартавых правапарадку дасталася ад хулігана. Пасля гэтага паліцыянтам давялося ўжыць электрашокер, што і спыніла канфлікт.

Расейскага турыста спачатку адправілі ў лякарню, а потым у мясцовы пастарунак. Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі аб пакаранні расейца, аднак яго дзеянні можна расцэньваць як непадпарадкаванне супрацоўніку паліцыі, а таксама нападзенне на яго.

У распараджэнні праваахоўнікаў відэа з камер назірання і сінякі, якія пакінуў дэбашыр. Грамадзяніну РФ можа пагражаць як мінімум дэпартацыя і ўнясенне ў чорны спіс Тайланда, як максімум - пакаранне ў выглядзе рэальных тэрмінаў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках