27 красавiка 2024, Субота, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойныя ракеты ATACMS для Украіны: у ЗША зрабілі важную заяву

17
Дальнабойныя ракеты ATACMS для Украіны: у ЗША зрабілі важную заяву

Ракеты дазволяць УСУ ўтрымліваць пазіцыі.

Рызыкі эскалацыі вайны ва Украіне, звязаныя з магчымасцю перадаць УСУ дальнабойныя ракеты ATACMS, знізіліся ў параўнанні з тым, якімі яны былі раней. Такое меркаванне выказаў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Чарльз Браўн, паведамляе Defence One.

Ён афіцыйна не пацвердзіў і не зняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што Штаты збіраюцца адправіць Украіне партыю ракет вялікай далёкасці, аднак заявіў, што «стрыманая рэакцыя Расеі» на серыю нядаўніх нападаў украінскіх дронаў углыб тэрыторыі РФ дазволіла Пентагону скарэктаваць свой аналіз рызыкі адпраўкі ATACMS.

Адзначаецца, што многія назіральнікі і нават некаторыя заканадаўцы-рэспубліканцы падштурхоўваюць Злучаныя Штаты да адпраўкі ракет, бо яны дазволяць украінцам утрымліваць пазіцыі і расейскія войскі.

- Гэта ўскладніць прасоўванне Расеі, бо Украіна можа працягваць наносіць удары нават па найбольш добра ўмацаваных расейскіх пазіцыях ва ўсходняй частцы краіны практычна з кожнага пункта. Гэта, у сваю чаргу, абцяжарыць узмацненне войскаў, нават калі Расея захопіць больш тэрыторыі, - гаворыцца ў публікацыі.

Браўн заклікаў да больш хуткага аднаўлення вайсковай дапамогі ЗША Кіеву і дадаў, што ў агляднай будучыні Украіна сутыкнецца з артылерыйскімі абстрэламі, якія працягваюцца. Разам з тым ён таксама выказаў сумневы аб маштабным вясновым расейскім наступе. На яго думку, асцярогі могуць быць перабольшаныя, у сувязі з тымі стратамі, якія панесла войска РФ за апошні год:

- Расейцы кінулі шмат сіл, асабовага складу, сістэм узбраення і транспартных сродкаў, каб дамагчыся таго, чаго яны дабіліся. І, я б сказаў, гэта амаль мясарубка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках