28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Пецярбурга ўслед за Масквой пачалі масава выдвараць мігрантаў

29
З Пецярбурга ўслед за Масквой пачалі масава выдвараць мігрантаў

Маштабная аперацыя называецца «Антымігрант».

У Санкт-Пецярбургу пачалася маштабная аперацыя па пошуку і дэпартацыі мігрантаў, паведамляе арганізацыя «Першы аддзел» са спасылкай на адваката, які абараняе некаторых замежных грамадзян.

«Да цэнтраў часовага ўтрымання замежных грамадзян не падысці. Вакол шмат спецтэхнікі і аўтобусаў для паездкі ў аэрапорт. Таксама праходзяць рэйды па інтэрнатах і кватэрах. Усе спецпрыёмнікі перапоўненыя», - распавёў адвакат. Ён дадаў, што судовыя прыставы называюць гэта «аперацыя «Антымігрант».

Са слоў абаронцы, 29 сакавіка ў аэрапорт «Пулкава» выехалі некалькі аўтобусаў з затрыманымі, у дачыненні да якіх прынятая пастанова аб дэпартацыі. Днём раней толькі з аднаго Выбаржскага раёна Пецярбурга было дэпартавана больш за 64 замежных грамадзян. «Вылецелі два поўныя самалёты», — сказаў абаронца.

Раней стала вядома, што ў Маскве імкліва павялічылася колькасць спраў аб парушэнні правіл уезду ў Расею замежнікамі (артыкул 18.8 КоАП). У асноўным у іх ідзе размова аб дэпартацыі за межы краіны. «Паліцыя грабе на вуліцы амаль усіх мігрантаў, асабліва калі яны з пашпартамі Таджыкістана. Усіх вязуць у аддзел, правяраюць», - паведаміў адзін з адвакатаў.

Пасля нападу на «Крокус Сіці Хол» у расейскіх гарадах узмацніліся аблавы на працоўных мігрантаў. Акрамя таго, 10 расейскіх рэгіёнаў увялі абмежаванні на працу для іх. Так, улады Ноўгарада забаранілі замежнікам, якія маюць патэнт, кіраваць таксоўкамі і аўтобусамі, а таксама гандляваць алкаголем. Раней забарону на працу мігрантаў у асобных галінах увялі ў Чэлябінскай, Магаданскай, Калінінградскай, Тульскай, Новасібірскай, Цюменскай і Калужскай абласцях, а таксама ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе - Югры і Якуціі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках