Расейская дэпутатка прапанавала падставіць Беларусь у гісторыі з «Крокусам»
- 30.03.2024, 11:30
- 21,054
І заявіла, што ўжо нібыта ідуць перамовы.
Дэпутатка расейскай Дзярждумы Марыя Буціна заявіла, што Расея і Беларусь вядуць перамовы пра магчымасць пакараць смерцю абвінавачаных у тэракце ў «Крокусе» ў Беларусі. У Расеі існуе мараторый на смяротную кару.
Паводле ейных словаў, такое магчыма, бо ў тэракце загінулі і грамадзяне Беларусі. Пра гэта дэпутатка заявіла ў праграме «Клуб рэдактараў» на прапагандысцкім тэлеканале БТ.
Адзначым, што калі рэжым Лукашэнкі пойдзе на такі крок, ён можа стаць ворагам тэрарыстаў ІДІЛ.
Гэта павялічыць пагрозу тэрактаў на тэрыторыі нашай краіны.