29 красавiка 2024, панядзелак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская зброя такая ж слабая, як і іранская?

8
Расейская зброя такая ж слабая, як і іранская?

Украінскі ваенны экспэрт расказаў, чаму палова ракет Ірана не ўзляцела.

Уночы з 13 на 14 красавіка Іран запусціў па Ізраілі больш за 300 дронаў, балістычных і крылатых ракет. Пры гэтым палова ракет або не ўзляцелі, або ўпалі, не даляцеўшы да цэляў.

Што можна сказаць аб іранскай ракетнай праграме пасля нападу на Ізраіль? Гэты і іншыя пытанні сайт Charter97.org задаў украінскаму ваеннаму экспэрту, судырэктару праграм замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі цэнтра Разумкова ў Кіеве Аляксею Мельніку:

— Думаю, што адной з прычын магла быць агульная канцэпцыя зваротнага ўдару. Іран разумеў, што пажадана не прычыніць вялікай шкоды, асабліва чалавечых ахвяр Ізраілю, каб пазбегнуць зваротнага ўдару. Акурат з гэтай прычыны маглі быць скарыстаныя нейкія ракеты са старых запасаў. На мой погляд, гэта адна з прычын такога высокага адсотку адмоў. Такая версія мае права на існаванне.

Па-другое, магчыма, не настолькі гэтыя ракеты (нават новага ўзору) дасканалыя. Імавернасць іх адмовы вышэйшая, чым у ракетах заходняй вытворчасці. Прыблізна тая ж сітуацыя назіраецца з пускам расейскіх ракет. Час ад часу яны падаюць на тэрыторыі РФ.

Адзначу, што адная з прычын, чаму запускі ажыццяўляюцца з паветранай прасторы акваторыі Каспійскага мора, гэта акурат тое, каб ракеты, якія не спрацавалі, падалі ў ваду. У тым ліку - для таго, каб старонні назіральнік не зафіксаваў выпадкі адмоў. Гэта тыповая сітуацыя і для Расеі.

- Ізраіль і супольнікі збілі 99% цэляў, запушчаных Іранам. Мы ўбачылі, як выглядае заходніе ўзбраенне, калі ёсць рэальная небяспека. Як вы думаеце, наколькі была б заходняя СПА эфэктыўная, калі б атака была расейскай?

- На сённяшні дзень гэтае пытанне ляжыць у тэарэтычнай плоскасці. Чаму Захад, Ярданія актыўна ўключыліся ў адбіццё гэтага нападу? Гэта звязана з мінімальнымі рызыкамі для заходніх краін і Ярданіі, якія тычацца нейкай рэакцыі з боку Ірана. Гэта першае абмежаванне, калі мы разглядаем магчымасць такога ўдзелу заходніх вайскоўцаў у адбіцці падобных нападаў на Украіну.

Гаворачы аб тым, што на сённяшні дзень гэта большая тэарэтычная перспектыва, думаю, што ўсё адно гэта пытанне трэба ўзнімаць. Ёсць, скажам так, варыянты, якія мусяць і могуць абмяркоўвацца. У даляглядзе не выключаю, што могуць быць задзейнічаныя сістэмы СПА у некаторых рэгіёнах Украіны, як, напрыклад, узбярэжжа Чорнага мора, Дуная, заходнія межы Украіны з Польшчай. Гэта значыць, нельга цалкам выключаць, што ў будучыні ў нейкі момант мы прыйдзем да таго, што Захад будзе больш актыўна ўдзельнічаць у абароне (не кажу вайне) ад паветраных нападаў.

- Мы часта чуем “аб сіле” расейскай зброі. Ці можа яна быць такім жа прадуктам прапаганды, як і іранская?

- Мэм "аналоговнет" ўжо дастаткова часта выкарыстоўваецца ў дачыненні да тых жа "Кінжалаў", пра якіх Пуцін неаднаразова на публіку казаў, што іх немагчыма перахапіць. Але, як бачым, магчыма.

Тым не менш, так, мы можам недзе іранізаваць, але разам з тым гэта не нагода ігнараваць пагрозу расейскай зброі. Асабліва мы зараз гэта бачым на прыкладзе плануючых бомбаў, якія дастаткова прымітыўныя, але, на жаль, вельмі смяротныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках