30 красавiка 2024, aўторак, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У складзе УСУ з'явіцца новая асобная штурмавая вайсковая частка

3
У складзе УСУ з'явіцца новая асобная штурмавая вайсковая частка

З мэтай павысіць устойлівасць абароны.

Украінскае вайсковае камандаванне пастанавіла стварыць новую асобную штурмавую вайсковую частку. Яе выдзеляць са штурмавага батальёна 67 асобнай механізаванай брыгады (Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса).

Пра гэта паведамілі Наземныя войскі Узброеных сіл Украіны ў Facebook.

У Наземных войсках адзначылі, што вядзецца сталая работа, накіраваная на ўдасканаленне існай арганізацыйнай структуры. Такую працу праводзяць і ў брыгадах УСУ.

Гэта тлумачаць тым, што неабходна падвысіць устойлівасць абароны, бо расейцы не дадуць «другога шанцу» і наступствы страчаных тэрыторый адным падраздзяленнем прыводзяць да страчаных чалавечых жыццяў.

«У нашага ворага больш рэсурсаў і ён не шкадуе сваіх людзей для дасягнення мэт на полі бою. Мы можам супрацьпаставіць яму прафесіяналізм воінаў і баяздольнасць падраздзяленняў. Улічваючы выкладзенае, прынятая пастанова аб выдзяленні штурмавога батальёна 67 асобнай механізаванай брыгады ў асобную штурмавую воінскую частку», - сказана ў паведамленні Наземных войск.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках