30 красавiка 2024, aўторак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціманаўская расказала, як яе не адразу ўпусцілі ў ЗША

8
Ціманаўская расказала, як яе не адразу ўпусцілі ў ЗША
КРЫСЦІНА ЦІМАНАЎСКАЯ

Спартоўку адправілі на допыт.

Падчас прылёту ў ЗША лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую не адразу ўпусцілі ў краіну. Пра гэта яна расказала на сваёй старонцы ў Instagram.

- Мой першы раз у ЗША. Было шмат стрэсу, і я думала, што мяне адправяць назад, - пажартавала яна.

Ціманоўская расказала ў сацсетцы, што яе на пашпартным кантролі не прапусцілі, а адправілі з афіцэрам у пункт допыту. Нагодай сталі візы ЗША, атрыманыя ёю раней:

«Усё з-за таго, што ў мяне было раней дзве візы ў беларускім пашпарце, і я імі не скарысталася. Пыталіся, чаму так, а таксама былі пытанні, калі і чаму атрымала іншае грамадзянства».

Допыт доўжыўся 20 хвілін, пасля чаго спартоўку ўпусцілі ў ЗША. Паводле ейных слоў, два афіцэры пазналі яе і зычылі паспяховых стартаў.

Ціманаўская прыляцела на збор у Маямі ў складзе польскай каманды для эстафеты 4×100 м. Каманда Польшчы ў пачатку траўня выступіць на спаборніцтвах у Насаў (сталіца Багамскіх выспаў). Гэты турнір будзе адборам на Алімпіяду ў Парыж.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках