30 красавiка 2024, aўторак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: Крэмль рыхтуе маштабную правакацыю супраць Украіны

ГУВ: Крэмль рыхтуе маштабную правакацыю супраць Украіны

З афрыканскім "акцэнтам".

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што Крэмль рыхтуе новую правакацыю супраць Украіны. Масква хоча абвінаваціць Кіеў у незаконным абароце заходняй зброі ў Афрыцы.

Як адзначылі ў ГУВ, што на фоне паслаблення пазіцый РФ і яе проксі-сіл на Афрыканскім кантыненце, спецслужбы Крамля рыхтуюць чарговую інфармацыйную спецаперацыю, накіраваную супраць Украіны.

“Крэмль будзе спрабаваць абвінаваціць украінскіх спецназаўцаў у нібыта выкарыстанні зброі замежнага паходжання падчас баявых дзеянняў у Рэспубліцы Судан. Для гэтага расейскія прапагандысты плануюць апублікаваць у СМІ, у прыватнасці ў лібійскіх, замоўленыя публікацыі і сфабрыкаваныя здымкі “трафейнай” зброі амерыканскага паходжання, раней захопленай наймітамі так званай ПВК “Вагнер” падчас вайны ва Украіне”, - адзначылі ў прэс-службе ГУВ.

Там таксама дадалі, што мэта такіх публікацый - дыскрэдытацыя Украіны і партнёраў. А яшчэ - абвінавачанне заходніх супольнікаў у бескантрольным абарачэнні зброі з удзелам Украіны.

“Крэмль будзе спрабаваць акцэнтаваць увагу, што элітныя ўкраінскія спецпадраздзяленні ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях у Афрыцы ў той перыяд, калі Расея вядзе генацыдную вайну ў самой Украіне. У той самы час у сувязі з рэлігійнымі святамі, якія працягваюцца ў мусульманскім свеце, у тым ліку і ў частцы краін Афрыкі, расейскія спецслужбы былі вымушаныя фабрыкаваць неабходныя фотаматэрыялы на тэрыторыі Беларусі. Падкрэсліваем, што Украіна і яе Сілы Абароны працягваюць дзейнічаць выключна ў рамках міжнароднага права і статута ААН, з павагай да суверэнітэту ўсіх краін і не маюць ніякага дачынення да ўсялякіх незаконных дзеянняў, звязаных з незаконным абарачэннем зброі”, - заявілі ва ўкраінскай выведцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках