30 красавiка 2024, aўторак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУМ змяніўся амаль да непазнавальнасці

9
ГУМ змяніўся амаль да непазнавальнасці

Але пакуль яшчэ не ўвесь.

У ГУМе закончыліся працы ў абнаўленні першага паверха. Тут стала яшчэ вальней і святлей, пры гэтым усе гістарычныя элементы будынка захаваліся.

Цяпер на першым паверсе ГУМа размясціліся секцыі касметыкі, галантарэі і ювелірных вырабаў, а таксама гастраном і невялікая кавярня, піша smartpress.by.

Як адзначылі ў ГУМе, цяпер пакупнікі могуць самастойна знаёміцца з уласцівасцямі і складам прапанаванай прадукцыі.

Таксама ў ГУМе запрацаваў другі ліфт, размешчаная вялікая камера захоўвання каля галоўнага ўваходу, адчыніліся абноўленыя ювелірная, гадзіннікавая і гравёрная майстэрні, з'явіўся дадатковы санвузел, да паслуг наведнікаў – швачная майстэрня, пункт абмену валюты, утульная кавярня і шмат іншага.

У планах кіраўніцтва ў найбліжэйшыя два гады поўнасцю мадэрнізаваць другі і трэці паверхі, а таксама сталоўку ўнівермага.

Будынак універмага з'яўляецца помнікам архітэктуры і горадабудаўніцтва ХХ стагоддзя. Аўтары праекта Раман Гегарт і Леў Мялегі натхніліся італьянскімі шэдэўрамі архітэктуры – базілікай Паладыё ў Вічэнцы і бібліятэкай Сансавіна на венецыянскай П'яцэце.

У вядомым усім беларусам будынку ГУМ прыняў наведвальнікаў у лістападзе 1951 года, а ягоная гісторыя адлічваецца з 1934 года.

ГУМ першая крама ў Беларусі, дзе ўкаранілі самаабслугоўванне (яшчэ ў 70-я гады) і сталі актыўна выкарыстоўваць рэкламу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках