3 траўня 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў раскрыў, чым Украіна знішчае стратэгічную авіяцыю РФ

3
Буданаў раскрыў, чым Украіна знішчае стратэгічную авіяцыю РФ

Украінскія інжынеры добра папрацавалі.

Кіраўнік Галоўнай управы выведкі Украіны Кірыл Буданаў распавёў, якой менавіта зброяй украінскія вайскоўцы знішчаюць стратэгічныя расейскія самалёты. Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі МА Украіны.

Буданаў распавёў аб тым, чым менавіта ўкраінская дзяржава здольная наносіць прыцэльныя ўдары па стратэгічна важных для расейскага агрэсара вайсковых авіябартах.

«Ужываюцца розныя сістэмы. На гэты раз мы выкарысталі тое, што мы зрабілі з нуля са старых складнікаў. Нешта мадэрнізавалі. Інжынеры добра папрацавалі, паверце», - сказаў кіраўнік ГУР.

Нагадаем, што сёння, 19 красавіка, у выніку паспяховай аперацыі ГУР МА Украіны ва ўзаемадзеянні з Паветранымі сіламі ўпершыню за час поўнамаштабнага ўварвання знішчаны далёкі стратэгічны бамбавік Ту-22М3.

Адзначым, што паводле звестак крыніц РБК-Украіна, Ту-22М3 быў збіты з зенітнага ракетнага комплексу С-200.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках