На чыгунцы на мяжы Расеі і Беларусі спалілі рэлейную шафу
5- 19.04.2024, 19:09
- 6,724
У выніку затрымаліся пасажырскія цягнікі.
Увечары 17 красавіка на 466-м км Маскоўскай чыгункі - паміж станцыямі Краснае і Гусіна ў Смаленскай вобласці Расеі побач з беларускай мяжой - заўважылі падпаленыя рэлейныя шафы, піша ASTRA.
Невядомыя падпалілі адразу дзве рэлейныя шафы. Яны выгаралі цалкам. Яшчэ адна была ўзламаная.
У выніку затрымаліся пасажырскія цягнікі.