Пасля патопу Расея згарыць
15- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РАСЕЙСКІ ДЭКАДАНС»
- 20.04.2024, 15:22
- 15,932
Мясцовае насельніцтва, як заўсёды, не папярэдзілі.
Пік паводак фіксуецца адразу ў некалькіх рэгіёнах Расеі: цяпер ад паводак цярпяць Арэнбуржская, Кемераўская, Цюменская, Томская, Омская і Новасібірская вобласці — часткова вада адступае, але прыбывае ў іншых кутках дзяржавы. Але калі недзе прыкметна падвышаная вільготнасць, то значыць, недзе будзе суша.
Максімальны – чацвёрты і пяты – клас лясных пажараў прагназуюць эксперты на поўдні Мурманскай вобласці, а таксама ў Наўгародскай, Архангельскай, Пскоўскай абласцях і Рэспубліцы Комі.
Ці вядзецца інфармаванне насельніцтва аб тым, што ў траўні, які пачнецца ўжо праз крыху менш чым два тыдні, пачынаецца сезон лясных пажараў?
Не. Летась гарэлі Урал і Сібір, пазалетась таксама, а яшчэ раней да гэтага... гарэлі заўсёды. Штогод стыхійныя лясныя пажары ахопліваюць дзяржаву, але ўрад зазвычай не мае грошай на іх тушэнне — гэта «эканамічна нявыгадна».
Выгадней весці "спецаперацыю", вядома, якая чамусьці выйшла з берагоў.
Калі летась Куранкоў чакаў дажджоў, якія мелі ўправіцца з пажарамі, то сёлета, напэўна, парэкамендуе расейцам чэрпаць ваду з кватэр у пацярпелых ад паводкі населеных пунктах. Ён асабіста ацэньваў прычыненую шкоду — ведае, што ў дзяржаве рэк, якія выйшлі з берагоў, дастаткова.
Тэлеграм-канал "Расейскі дэкаданс"