3 траўня 2024, Пятніца, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пуціна засталося мала часу

1
У Пуціна засталося мала часу

Расейцам давядзецца перайсці да стратэгічнай абароны.

Расейскія акупацыйныя войскі могуць правесці ўдары па ўсіх кірунках, пакуль амерыканская дапамога не прыбыла ва Украіну. Бо ў Крамлі ўжо разумеюць - як толькі дапамога паступіць, расейцам давядзецца перайсці да стратэгічнай абароны. Больш падрабязна аб фактары дапамогі і існай сітуацыі на асноўных кірунках фронту - «Апострофу» распавёў украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў:

- Прыняцце пастановы аб перадачы Украіне вайскова-тэхнічнай дапамогі можа заахвочваць расейскае кіраўніцтва ўдарыць па ўсіх кірунках. Таму што расейцы дакладна разумеюць, што як толькі пачне паступаць дапамога ў пэўных аб'ёмах, ужо ім давядзецца пераходзіць да стратэгічнай абароны. Таму і на фронце магчымыя абвастрэнні, і ў інфармацыйным полі, а таксама ў эканамічным. Вораг будзе спрабаваць дасягнуць як мага больш поспехаў на ўсіх франтах.

Што да ўкраінскага патэнцыялу, усё будзе залежаць ад аб'ёмаў дапамогі. Калі Украіне дадуць некалькі дзясяткаў ракет ATACMS, гэта можа толькі дапамагчы. А калі дадуць 300-400, тады пытанне будзе развязвацца зусім у іншым кантэксце. Калі прыйдзе да ўкраінцаў, умоўна кажучы, шэсць самалётаў першай партыі, то яны толькі могуць дапамагчы на асобным кірунку, а калі будзе 26 самалётаў, як было абяцана Даніяй, то мы ўжо зможам урэгуляваць пытанне з паразай ворага на асобным аператыўным кірунку.

Таму пытанне аб уплыве дапамогі на хаду баявых дзеянняў залежыць ад аб'ёмаў.

Што да існага наступлення расейскіх войскаў. Калі б у РФ была магчымасць раптоўнага абвастрэння, яна ўжо б ёю скарысталася. Яны ж не цягнуць ката за хвост, а ціснуць на ўсе жылы, каб дамагчыся як мага лепшага выніку. Напрыклад, неўзабаве будзе год, як вораг спрабуе зрэзаць Рабоцінскі выступ. Але ў іх нічога не выходзіць. Дарэчы, два тыдні таму 76-я дэсантная дывізія, якая змагалася лбом аб плацдарм ля Рабоціна, пайшла на перафармаванне, бо цалкам страціла баяздольнасць.

А што да наступу на Харкаў, то фармаванне ўдарных груповак і назапашванне матэрыяльных запасаў - не назіраецца. А каб прайсці 35-40 км у Харкаў, патрэбная не адна сотня тысяч войскаў.

Што да Часава Яра, то горад даволі моцна абаронены. Адзінае, што вораг скідае многія КАБы. За дзень блізу 20-30 КАБаў - толькі на Часаў Яр. І гэта сёння самая вялікая праблема ўкраінскіх войск. Калі ўкраінцы змогуць хоць крыху адагнаць расейскую авіяцыю, то пытанне ўтрымання Часавага Яра можна развязаць. Пагатоў, што з кожным днём пачынаюць паступаць боепрыпасы паводле розных ініцыятыў - і Еўропа дае са сваіх складоў, і Пентагон дапамагае. Гэта значыць, у нас ёсць усе шанцы ўтрымаць Часаў Яр, прынамсі, да 9 траўня дакладна.

Наконт Аўдзееўскага кірунку. Ёсць пэўныя ўкліненне ворага ва ўкраінскую абарону - на асобных адрэзках да 4 км. І на сёння вораг спрабуе ўсякім коштам пашырыць гэтае ўкліненне. Але гаворка ідзе толькі аб пашырэнні, а не аб паваротах на поўнач ці поўдзень для таго, каб зайсці ў тыл нашым войскам.

Увогуле, сітуацыя даволі дрэнная, ворагу ўдалося злавіць нас на ратацыі і прарвацца ў Ачарэціна. Мы ж будзем зараз развязваць пытанне альбо флангавы ўдар, каб паспрабаваць перарэзаць выступленне расейцаў, альбо ўжываць захады для лакалізацыі расейскіх войскаў ля Ачарэціна. У нас ужо былі такія кліны расейскіх войск, не даючы ворагу развіць поспех у кожным кірунку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках