СМІ: У Магілёве затрымалі дачку Рыгора Кастусёва
12- 24.04.2024, 10:36
- 13,768
Жанчыну адправілі ў ІЧУ.
Праўладны тэлеграм-канал "Шосты рэгіён" апублікаваў відэа аб затрыманні выкладчыцы магілёўскай аўташколы.
Паводле інфармацыі “Медыязоны”, гаворка ідзе пра Кацярыну Кастусёву, дачку лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
На камеру жанчына кажа, што ў 2020 годзе “дапамагала экстрэмісцкаму фармаванню “Вясна” і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце “Плана Перамогі”.
- Зараз я накіроўваюся ў ІЧУ, - вымусілі сказаць пад запіс затрыманую.
Што канкрэтна ставяць у віну затрыманай, аўтары канала не ўдакладняюць.