6 траўня 2024, панядзелак, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалы: Лукашэнка пачаў загаворвацца

5
Чалы: Лукашэнка пачаў загаворвацца
СЯРГЕЙ ЧАЛЫ
ФОТА: «ЖЫЦЦЁ-МАЛІНА»

Работнікаў сельскай гаспадаркі пастанавілі «зрабіць прыгоннымі»?

Аналітык Сяргей Чалы звярнуў увагу, што Лукашэнка апошнім часам пачаў загаворвацца, а прапаганда перастала яго папраўляць. Пра гэта ён распавёў на YouTube-канале «Беларускага расследавальнага цэнтра»:

— Калі раней ён нешта ляпне, і БЕЛТА зрэдку дазваляла сабе потым у дужках расшыфроўваць, што ж насамрэч ён меў на ўвазе, то зараз проста адно на адным.

І гэта нават у старанна адшліфаваных яго ўласнымі прапагандысцкімі агенцтвамі фармулёўках.

Вось, напрыклад, цытата:

«…калі вы крадзеце бессаромна, апускаючы тысячныя працоўныя калектывы і флагманы нашай прамысловасці, прабачэння тут быць не можа», — падкрэсліў ён.

Зразумела, што яму хочацца неяк прасцей ужо выражацца. І вось БЕЛТА расшыфроўвае, што такое «апускаючы». Гэта - значна пагаршае матэрыяльнае становішча. А не тое, што шмат хто мог бы падумаць.

Або яшчэ прыклад, калі ён абмяркоўваў тэхніку сельскагаспадарчага прызначэння з губернатарам Менскай вобласці Турчынам:

«Абы каму гэтую тэхніку не аддасі. Гэты трактарок трэба абслужыць», - а далей ідзе фраза, якая, як мне здаецца, павінна ўвайсці ў «залаты фонд». Яна добрая сваёй двухсэнсоўнасцю і вельмі афарыстычная. — «…пасадзіць два чалавекі на яго, і, як самалёт лятае, так і ён будзе працаваць круглыя суткі. Вось як трэба яго эксплуатаваць».

Пры гэтым «пасадзіць два чалавекі» - не тое, што вы падумалі, а, згодна з расшыфроўкай БЕЛТА, - замацаваць за ім канкрэтных работнікаў.

Але нешта мне падказвае, што тут гаворка ідзе не толькі пра трактар, але і пра чалавека, які будзе пасаджаны, гэта значыць замацаваны, і, як самалёт, будзе лётаць, круглыя суткі, - іранізуе Чалы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках