Град анамальных памераў выпаў у Кітаі
7- 28.04.2024, 18:47
- 13,214
З неба падалі крыгі памерам з какосавы арэх.
Град дыяметрам большым за пяць сантыметраў выпаў у раёне горада Гуанчжоу паўднёвай кітайскай правінцыі Гуандун, паведаміла агенцтва Сіньхуа.
«У другой палове дня 27 красавіка (паводле мясцовага часу – Заўвага) пад уплывам канвектыўных аблокаў у раёне горада Гуанчжоу адбыўся моцны смерч і выпаў буйны град дыяметрам большым за пяць сантыметраў», – гаворыцца ў паведамленні агенцтва.
Акрамя таго, на Цэнтральнай тэлевізіі Кітая паведамілі пра гібель пяці чалавек і 33 пацярпелых у выніку смерчу, які абрынуўся на тэрыторыю правінцыі Гуандун. Для ліквідацыі наступстваў сфармаваныя спецыяльныя працоўныя групы, якія складаюцца з ратавальнікаў, медыкаў, пажарных, супрацоўнікаў грамадскай бяспекі і паліцыянтаў. Яны займаюцца пошукамі пацярпелых і аднаўленнем інфраструктуры.