Мінлясгас абмежаваў наведванне лясоў у Беларусі
6- 28.04.2024, 19:39
- 3,164
Амаль уся Берасцейская вобласць «жоўтая».
Мінлясгас абмежаваў наведванне лясоў у 21 раёне краіны. Звесткі інтэрактыўнай мапы мяняюцца ў рэжыме рэальнага часу.
Трэці клас пажарнай небяспекі ўстанавілі на тэрыторыі амаль усёй Берасцейскай вобласці – у 12 раёнах (Камянецкім, Жабінкаўскім, Берасцейскім, Маларыцкім, Бярозаўскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Кобрынскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Пінскім, Пружанскім і Столінскім)
Абмежаванні таксама ўведзеныя ў двух раёнах Гомельскай (Гомельскім, Добрушскім) і Магілёўскай (Касцюковіцкім і Хоцімскім), трох Гарадзенскай (Мастоўскім, Шчучынскім, Гарадзенскім) і адной Менскай (Валожынскім) абласцей.
Нагадваем, што пры ўвядзенні абмежаванняў бесперашкодна можна хадзіць у лес у грыбы ці ягады толькі пешшу. Уязджаць у такую зону на аўтамабілі забаронена, як і разводзіць вогнішчы.
Калі дзейнічае забарона, то ўваход у лес закрыты для ўсіх. Парушальнікаў чакае штраф ад 12 да 30 базавых велічыняў (адна базавая велічыня – 40 рублёў).