Беларускі брамнік упершыню ўключаны ў заяўку на гульню ў НХЛ
1- 29.04.2024, 10:43
- 2,528
Гістарычная падзея для беларускага хакея.
Беларускі брамнік упершыню быў уключаны ў заяўку на афіцыйную гульню ў НХЛ — на чацвёрты матч "Ванкувера" ў яго серыі супраць "Нэшвіла" ў першым раўндзе Кубка Стэнлі. На лёд Мікіта Талапіла не выйшаў - назіраў за гульнёй з лавы запасных. У овертайме “Ванкувер” перамог і перамагае ў серыі з лікам 3:1, піша «Трибуна».
Талапіле 24 гады, ён - ураджэнец Менска. Выступаў за мінскае "Дынама", "Дынама-Маладзечна". За акіян з'ехаў у 2023 годзе, выступаў за фарм-клуб "Ванкувера".