15 траўня 2024, Серада, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы камандзір Чарнаморскім флотам РФ хавае караблі

1
Новы камандзір Чарнаморскім флотам РФ хавае караблі

Украінскі капітан расказаў, чаму расейцы пайшлі на такі крок.

У Чорным і Азоўскім моры варожыя караблі адсутнічаюць, паведамілі ВМС Украіны раніцай 28 красавіка. З якіх прычын і чаго чакаць ад новага камандзіра Чарнаморскім флотам РФ Сяргея Пінчука, у эфіры Radio NV распавёў вайсковы марскі экспэрт Defence Express, капітан першага рангу ў адстаўцы Уладзімір Заблоцкі.

- Калі зыходзіць з агульнай сітуацыі, то зрабіць [Пінчук] можа не вельмі шмат. Яго задача, мабыць, сапраўды - захаваць рэшткі гэтага флоту. Хто ведае, як складзецца [сітуацыя] пазней, як яны думаюць.

Але нельга выключаць, што цвёрдыя ўмовы міру, якія будуць пасля гэтай вайны, пазбавяць Расею права мець Чарнаморскі флот наогул. Такое ўжо было пасля Крымскай вайны аднойчы.

Таму камандзір не асабліва актыўна сябе паводзіць. А ён і зрабіць фактычна нічога не можа, таму што караблі, якія ён мае, пасуюць для чаго? Яны створаныя для класічнай вайны мінулага, а не для вайны будучыні, элементы якой мы назіраем ужо цяпер.

Ён можа абстрэльваць Украіну Калібрамі, але не робіць гэтага, таму што ведае, што Калібры, па-першае, перахопяць, яны будуць збітыя; а па-другое, ён не хоча рызыкаваць носьбітамі калібраў, бо гэта ўсё ж, як-ніяк, а патэнцыял. На мірных перамовах, магчыма, нейкія прэферэнцыі будуць, калі флот захаваецца, а калі не - то не.

Дарэчы, караблі-носьбіты былі на баявым дзяжурстве. Дзве падводныя лодкі выходзілі і мы фіксавалі два пускі па чатыры калібры, гэта значыць восем ракет, шэсць з якіх былі збітыя. Аб двух іншых наша камандаванне Паветраных сіл не паведамляе, бо магчыма, яны недзе згубіліся, нешта такое з імі здарылася.

Камандзір Чарнаморскім флотам (ці лепш сказаць, флатыліяй, хоць фармальна ён застаецца флотам) робіць усё, каб схаваць, зберагчы гэтыя караблі; зарэзерваваць за сабой, гэта значыць за Масквой, права мець нейкі аргумент на мірных перамовах у будучыні.

Але мы назіраем таксама не проста эвакуацыю, мы назіраем перавод караблёў (а гэта ўжо шмат аб чым кажа) з суднабудаўнічага завода, напрыклад, у Керчы на Волгу ў Зеленадольск. Два малыя ракетныя караблі тыпу Каракурт (гэта будучыя носьбіты калібраў) яны перавялі туды для дабудоўвання. Бо не спадзяюцца ўтрымаць, па-першае, Крым, я так думаю, і дабудаваць [іх на паўвыспе] тым больш, таму што ў іх узнікаюць кожны дзень новыя праблемы, і да таго ж гэта небяспечна.

Па-другое, з Севастопаля ўжо другі месяц працягваецца эвакуацыя маёмасці тэхнічнай управы, гэта значыць тэхнічнага кіравання Чарнаморскага флоту. Размова ідзе аб тым, што забяспечыць базаванне ў партах Каўказа, на акупаванай тэрыторыі Грузіі, немагчыма без запасных частак, без неабходнасці рабіць рамонты і гэтак далей. А ўсё гэта ёсць толькі ў Севастопалі. Але ў Севастопалі небяспечна.

Таму яны гэта ўсё грузяць на дэсантныя караблі, таму яны туды ходзяць, рызыкуючы, і вывозяць усё неабходнае - запасныя часткі, дэталі і іншае. Магчыма наступнай будзе эвакуацыя боекамплектаў, паліва і іншага.

Вось так выглядае зараз Чарнаморскі флот, то бок ён ужо працуе на эвакуацыю і гэта добра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках