16 траўня 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта вельмі па-лукашысцку»

7
«Гэта вельмі па-лукашысцку»

У адным з самых бедных раёнаў Беларусі за пазыкі забіраюць тэхніку ў калгасаў.

У Шаркаўшчыцкім раёне Віцебскі за пазыкі выставілі на таргі сельгастэхніку калгасаў "Жвіранка", "Даватарскі", "Гарадзец". Таргі праходзяць так "паспяхова", што на некаторыя адзінкі тэхнікі цана зніжаная ўдвая.

Улічваючы, што гэтае дзейства адбываецца ў разгар вясновых прац, не зразумела, як будуць выконвацца задачы самазванца ў росце сельгасвытворчасці, піша чытач сайта Charter97.org:

- Шаркаўшчына - узорная ахвяра дзейнасці “моцных” гаспадарнікаў. Шаркавецкі раён поўнасцю залежыць ад сельгасвытворчасці. Мае толькі два заводы, якія таксама перапрацоўваюць сельгаспрадукцыю.

З дзясятых гадоў стала ўваходзіць у лік самых бедных раёнаў Беларусі. У 23-м заняў другое месца з канца. Насельніцтва раёна з 1996 года скарацілася амаль удвая.

Забраць у людзей апошнюю магчымасць зарабляць - гэта вельмі па-лукашысцку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках