17 траўня 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы аналітык: Калі і ёсць зброя-цуд, то зараз гэта ATACMS

3
Вайсковы аналітык: Калі і ёсць зброя-цуд, то зараз гэта ATACMS

Дапамогі ЗША Украіне хопіць да вясны 2025-га года.

Новы пакет амерыканскай зброі дапаможа Украіне спыніць наступ Расеі. Таксама не выключана, што і Украіна пойдзе ў новы наступ, калі Узброеныя сілы будуць гатовы да гэтага.

Аб уплыве амерыканскай дапамогі на фронт і ваганнях нямецкага канцлера Шольца ў дачыненні да Украіны - "Апострофу" распавёў амерыканскі ваенны аналітык і былы дарадца камандзіра войска ЗША ў Еўропе Марк Войджэр.

- Гетман УСУ Аляксандр Сырскі днямі казаў аб тым, што на фронце сітуацыя абвастрылася. Наколькі хутка, паводле вашых ацэнак, ці ўдасца стабілізаваць яе? І калі мы гаворым аб дапамозе, калі яна сапраўды будзе адчувальная?

- Дапамога ўжо ідзе. Яе рыхтавалі нават да прыняцця законапраекта на 61 млрд даляраў. Самалёты з дапамогай загружаліся значна раней і вайскоўцы былі падрыхтаваныя да паставак. Таму ніякіх затрымак у гэтым сэнсе не будзе. Да канца тыдня ва Украіны будзе яшчэ больш зброі, у тым ліку артылерыйскія набоі, ракеты для HIMARS, а таксама ракеты для СПА.

Гэтыя пастаўкі зброі дапамогуць Украіне стабілізаваць фронт. Хаця зараз цяжкі перыяд і расейцы спрабуюць у гэтае акно магчымасцяў як мага далей прасунуцца і здзейсніць прарывы, каб паказаць Пуціну нейкую маленькую перамогу. Але гэта хутка скончыцца, як толькі новая зброя паступіць на фронт.

Ужо ў сярэдзіне лета можна чакаць першыя F-16. І гэтыя самалёты будуць удзельнічаць на полі бою.

- Reuters піша, што амерыканскай дапамогі надоўга не хопіць. Але калі канфіскаваць расейскія сродкі за мяжой і накіраваць у падтрымку Украіны, то іх хопіць да 2028 года. Мы ведаем, што ЗША разам з 61-мільярдным актывам прагаласавалі за тое, каб замарожаныя расейскія актывы перадаваліся ва Украіну, але гэта тычыцца толькі амерыканскіх актываў. А вось у Еўропе не спяшаюцца з такой пастановай, а ставяцца да гэтага з асцярожнасцю. Ці можна ў выніку разлічваць на тое, каб усе замарожаныя актывы Расеі патрапілі ва Украіну менавіта як дапамога ў вайне з Расеяй?

- Пра гэта ўжо даўно гавораць спецыялісты і чыноўнікі. Гэта прыкладна 100 мільярдаў даляраў за год і блізу 300 мільярдаў, пачынаючы з 2025 і да 2028 года. Такая ацэнка стану на сёння.

А што да амерыканскіх сродкаў, то іх хопіць як мінімум да канца года, і нават да наступнай вясны.

Таму трэба і надалей ціснуць, каб гэтыя 300 мільярдаў забраць у РФ і перадаць вам. З боку Амерыкі тут ніякіх перашкод. Сапраўды, ёсць такія настроі, каб перадаць вам гэтыя сродкі. У Кангрэсе разумеюць, што значна лепш узяць расейскія сродкі, чым увесь час пераконваць амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў дапамагаць Украіне. Асабліва калі Трамп вернецца.

Але Еўропа занадта асцярожная. Той жа Шольц па-ранейшаму вагаецца з ракетамі Taurus. Тое ж з гэтымі сродкамі. Гэта альбо персанальная пазіцыя Шольца, альбо рэакцыя нямецкага бізнэсу. Маўляў, давайце зараз не будзем злаваць Расею на 100 адсоткаў, можа, у будучыні там зменіцца рэжым і мы зноў будзем супрацоўнічаць. Таму мы зараз і маем гэтую праблему. Але я ўпэўнены, што самі расейцы дапамогуць немцам прыняць правільную пастанову. Гэта будуць чарговыя зверствы расейцаў і чарговыя абстрэлы. І будзе настолькі вялікі ціск міжнародных партнёраў на Нямеччыну, што ім давядзецца даць гэтыя сродкі вам.

- Напярэдадні ўночы УСУ нанеслі магутныя ўдары па Крыме. Былі атакаваны Джанкой, Сімферопаль і Гвардзейскае. Наколькі магчыма, што былі выкарыстаныя ракеты ATACMS далёкага дзеяння на 300 км і ці можа гэта зброя стаць у пэўнай ступені геймчэнджэрам у гэтай фазе вайны, як у свой час сталі HIMARS?

- Калі і ёсць зброя-цуд, то цяпер гэта ATACMS. У мяне няма дакладнай інфармацыі, ці білі гэтай ноччу ATACMS, але мы ўжо не першы дзень бачым гэтыя ўдары па Крыме.

Мэта такіх удараў - ізаляваць Крым, зрабіць так, каб Расея не магла яго абараняць, а потым дэакупаваць. Так, зараз расейцы спрабуюць будаваць чыгунку праз поўдзень Украіны, таму пакуль нельга казаць аб ізаляцыі на 100 адсоткаў. Але гэта вельмi важны крок. Напрыклад, ATACMS з касетнымі боепрыпасамі добра знішчаюць тэхніку ворага. Нават калі вайскоўцы хаваюцца па акопах і бліндажах, то тэхніка застаецца пад агнём.

Наогул новая амерыканская зброя дапаможа Украіне спыніць расейскі контрнаступ. І нават можна казаць аб новым контрнаступе з боку Украіны, калі ўзброеныя сілы будуць гатовыя да гэтага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках