Украіна накрыла ракетамі адразу тры базы СПА расейцаў у Крыме
15- 30.04.2024, 15:00
- 40,816
Шмат параненых акупантаў.
УСУ атакавалі вайсковыя часці СПА ў Крыме гэтай ноччу. Ёсць параненыя акупанты.
В/ч СПА ПУА МА РФ атакаванае ракетамі ў вёсцы Данское Сімферопальскага раёна анэксаванага Крыма, высветліла ASTRA. У выніку атакі на тэрыторыі вайсковай часці ўзнік пажар, яго тушылі больш за паўтары гадзіны. Параненыя вайскоўцы МА РФ, дакладная колькасць параненых невядома.
Таксама ракетную атаку зазналі вайсковыя аб'екты 31 дывізіі СПА МА РФ у Чарнаморскім і Сакскім раёнах. У Чарнаморскім раёне раненні атрымалі 4 вайскоўцы МА РФ.
Сёння ноччу, 30 красавіка, балістычныя ракеты таксама (меркавана, MGM-140 ATACMS) зноў атакавалі вайсковы аэрадром "Джанкой" - месца дыслакацыі гелікаптэрнага палка 4-га камандавання ВПС і СПА Паўднёвай ваеннай акругі. У выніку атакі былі паранены 5 вайскоўцаў.