Семярых польскіх жаўнераў, якія ахоўвалі мяжу з Беларуссю, даставілі ў шпіталь
5- 30.04.2024, 15:28
- 17,304
Дэталі.
У выніку аварыі каля беларускай мяжы сямёра польскіх жаўнераў былі дастаўленыя ў шпіталь, паведамляе PAP. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Кандраткі, што ў Падляскім ваяводстве, за некалькі кіламетраў ад польска-беларускай мяжы.
Ваенны грузавік, які перавозіў 17 вайскоўцаў для ўзмацнення памежнага патруля, з'ехаў у кювет блізу сямі гадзін раніцы. Сямёра пацярпелых былі шпіталізаваныя, але інфармацыі аб сур'ёзных траўмах пакуль не паступала.
Расследаванне абставін аварыі вядзе вайсковая паліцыя Беластока.