УСУ правялі серыю ўдалых удараў па акупантах у гарачых мясцінах фронту
1- 10.05.2024, 10:23
- 3,344
Відэафакт.
Украінскія абаронцы правялі серыю паспяховых атак беспілотнікамі па тэхніцы і жывой сіле акупантаў у гарачых мясцінах фронту. Адпаведнае відэа яны апублікавалі ў сеціве.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Наземных войскаў у Telegram.
Адзначаецца, што на відэа паказана праца 58-й асобнай мотапяхотнай брыгады імя Івана Выгоўскага.
«Сезон палявання на акупантаў у самым разгары. «Выгоўцы» штодня нястомна нішчаць усё, што ў ворага перасоўваецца, і ўсё, што спрабуе схавацца», - гаворыцца ў паведамленні.