У Кіеў з візітам прыбыла прэзідэнтка Славакіі
6- 10.05.2024, 14:04
- 7,526
Зузана Чапутава заявіла, што мае добрыя навіны для Украіны.
Прэзідэнтка Славакіі 10 траўня прыбыла з візітам у Кіеў. Зузана Чапутава заявіла, што мае добрыя навіны пра дапамогу Украіне.
«Сёння я прыбыла ў Кіеў з развітальным візітам. Гэта ўжо чацвёрты раз за час майго мандата, трэці раз - падчас вайны. Я тут таксама таму, што прывезла добрыя навіны пра дапамогу Славакіі Украіне», - напісала Зузана Чапутава ў Facebook.
Са звестак СМІ, прэзідэнт Славакіі павінен сустрэцца з кіраўніком Украінскай дзяржавы Уладзімірам Зяленскім. Таксама запланаваны і іншыя сустрэчы.
Як піша iDNES.cz, паўнамоцтвы Чапутавай як прэзідэнта заканчваюцца ў сярэдзіне чэрвеня. У сувязі з гэтым яна пачала серыю развітальных візітаў. Апошняя яе паездка запланаваная ў Чэхію, куды Чапутава прыедзе ў апошні тыдзень свайго знаходжання на пасадзе прэзідэнта.
На пасадзе прэзідэнта Славакіі Чапутаву заменіць прараейскі спікер парламента Петэр Пелегрыні, які ў красавіку перамог на выбарах.