У Фінляндыі назвалі галоўны шлях да міру ва Украіне
4- 10.05.2024, 17:46
- 8,988
«Можа адбыцца неўзаметку».
Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб паведаміў аб галоўных умовах міру ва Украіне і што для гэтага трэба ў першую чаргу.
«Трэба з нечага пачынаць шлях да міру. Пасля размовы з Зяленскім у мяне з'явілася адчуванне, што існуе шчырае імкненне да міру», - адзначыў Стуб у інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Ён зазначыў, што ўкраінскі прэзідэнт запрасіў лідараў шэрагу краін на саміт міру, які адбудзецца ў Швэйцарыі 15-16 чэрвеня. Стуб выказаў надзею, што ўдзел у мерапрыемстве возьмуць «як мага больш кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў і што адбудзецца сустрэча з Расеяй».
«Гэта таксама можа адбыцца неўзаметку», - падкрэсліў лідар Фінляндыі і дадаў, што цяпер «адзіны шлях да міру ляжыць праз поле бою».
Таксама ён назваў «незваротным» працэсам перспектывы ўступлення Украіны ў NATO.