Украінскія нацгвардзейцы знішчылі чатыры БМП расейцаў падчас спробы наступу пад Харкавам
4- 10.05.2024, 19:03
- 6,202
Пры дапамозе дронаў.
Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны сёння, 10 траўня, знішчылі тэхніку расейцаў падчас спробы наступу на Харкаўскую вобласць.
Як адзначылі ў Нацгвардыі, байцы 2-га атрада Цэнтра спецпрызначэння «Амега» знішчылі чатыры баявыя машыны пяхоты і «Урал» расейцаў.
Такія цэлі ўдалося знішчыць пры дапамозе дронаў яшчэ на падыходзе падчас спробы штурму мяжы.
Нагадаем, сёння, 10 траўня, у Мінабароны Украіны заявілі аб тым, што расейцы паспрабавалі прарваць абарону УСУ ў Харкаўскай вобласці. Поспеху вораг не дасягнуў, яго спынілі ўкраінскія абаронцы.
Як адзначаў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў, байцы УСУ не дапусцілі захопу ўкраінскіх тэрыторый расейцамі. Але, з яго слоў, прыгранічныя населеныя пункты зараз у «шэрай зоне».