23 траўня 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон зноў загаварыў аб адпраўцы французскіх вайскоўцаў ва Украіну

4
Макрон зноў загаварыў аб адпраўцы французскіх вайскоўцаў ва Украіну

І заклікаў перадаваць больш зброі УСУ.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон зноў заявіў, што не лічыць правільным выключаць адпраўку французскіх вайскоўцаў ва Украіну, але выказаў надзею, што гэтага не спатрэбіцца.

Аб гэтым паведамляе выданне Le Figaro.

«Я спадзяюся, што Францыі не давядзецца ваяваць. Францыя – мірная, а не вайсковая дзяржава. Але, безумоўна, калі хочаш міру, то трэба яго абараняць. Таму трэба ўзбройвацца, часам аказваць стрымальны ўплыў на нашых супернікаў», – піша выданне.

«Мы павінны казаць нашым супернікам: «Калі вы зойдзеце занадта далёка, калі будзеце пагражаць нашым інтарэсам, нашай бяспецы, тады я не выключаю адпраўку вайскоўцаў», – заявіў прэзідэнт Францыі.

Таксама Макрон заклікаў еўрапейцаў перадаваць больш зброі Украіне, каб яна змагла супрацьстаяць агрэсіі РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках